2025 vs 1938: ці прывядзе мір з пуцінскай Расіяй да ІІІ сусветнай вайны — эфір

Яўген Красулін
Насамрэч Пуцін хоча не вайны, а міра. У гэтым перакананы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Трэба толькі дамовіцца з Пуціным аб умовах спынення расійскай акупацыі Украіны — і будзе ўсім шчасце. Вось толькі шмат хто параўноўвае сітуацыю, якая склалася ў Еўропе ў 2025 годзе, з сітуацыяй, што была тут у 1938 годзе. Памяняліся толькі імёны міралюбівых акупантаў: з Гітлера на Пуціна.
Ці варта параўноўваць пагадненне з Гітлерам, на якое пайшла Еўропа ў 1938 годзе, з мірным планам, які прапаноўвае Пуціну прэзідэнт Трамп? Ці пойдзе Пуцін на сапраўднае замірэнне і якія пагрозы для Еўропы ў такім міры? Калі не перамовы, то што варта рабіць у такой сітуацыі, і ці гатовая Еўропа да супрацьстаяння з Масквой? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.