24 верасня Вадзім Дзевятоўскі можа страціць пасаду старшыні федэрацыі

24 верасня Вадзім Дзевятоўскі можа страціць пасаду старшыні федэрацыі

24 верасня Вадзім Дзевятоўскі можа страціць пасаду старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. На гэты дзень прызначана яе пазачарговая канферэнцыя. Першым пытаннем парадку дня пазначаны выбары старшыні.

"Прессбол" адзначае, што Дзевятоўскі быў пераабраны на гэтай пасадзе ў 2018-м, яго паўнамоцтвы дзейнічаюць да 2022 года.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 жніўня стала вядома, што экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў і старшыня федэрацыі Вадзім Дзевятоўскі трапіў у бальніцу. Тэлеканал СТБ заявіў пра "нервовы зрыў". Якраз у той дзень Дзевятоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: "Лукашэнка не мой прэзідэнт!!!". У каментарах спартыўным выданням ён пацвердзіў, што гэта напісаў сам пад уплывам апошніх падзей у Беларусі. Тэлеканал СТБ сцвярджаў, што хутчэй за ўсё заява Дзевятоўскага была зроблена "пад ціскам".

Прайшоў амаль месяц, а пра лёс Вадзіма Дзевятоўскага інфармацыі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі