6 красавіка ў Бруселі збярэцца каардынацыйная група "Еўрасаюз — Беларусь"
![6 красавіка ў Бруселі збярэцца каардынацыйная група "Еўрасаюз — Беларусь"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_680657_bigbelta.jpg.webp?itok=r4qigHE4)
6 красавіка ў Бруселі збярэцца каардынацыйная група "Еўрасаюз — Беларусь". На ёй будуць абмяркоўвацца ўсе накірункі ўзаемадзеяння нашай краіны з ЕС. Гэта і пытанні энергетыкі, навакольнага асяроддзя, і пытанні правоў чалавека, заявіў у аўторак міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Беларускую дэлегацыю ачоліць Алена Купчына, намесніца міністра замежных спраў. У яе запланаваныя двухбаковыя сустрэчы ў кіраўнічых органах Еўрасаюза, інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны.
Каардынацыйная група "Еўрасаюз — Беларусь" будзе працаваць у Бруселі 6-7 красавіка.
![6 красавіка ў Бруселі збярэцца каардынацыйная група "Еўрасаюз — Беларусь"](/sites/default/files/paragraphs/image/000021264994big.jpg)
Алена Купчына і Уладзімір Макей. Фота: БЕЛТА