Абвінавачанага ў "здрадзе дзяржаве" будуць судзіць у Віцебску
Справу наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова разгледзіць Віцебскі абласны суд. Туды ўжо перадалі матэрыялы справы.
Дата пачатку працэсу яшчэ невядомая. Маці Андрэя Вольга Гайдукова мяркуе, што суд пачнецца ў чэрвені. Яна хоча, каб працэс быў адкрыты. Як інфармуе Радыё Свабода, маці так і не дазволілі сустрэцца з сынам.
Нагадаем, Андрэя Гайдукова затрымалі ў Віцебску 8 лістапада 2012 года. Паводле звестак прэс-службы КДБ, адбылося гэта "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы".
Гайдукоў працаваў аператарам на наваполацкім "Нафтане", быў удзельнікам некалькіх апазіцыйных акцый і выбарчых кампаній, ініцыяваў стварэнне наваполацкай суполкі "Саюз маладых інтэлектуалаў". Родныя і сябры хлопца тлумачаць ціск з боку КДБ ягонай грамадскай актыўнасцю, адзначае Радыё Свабода.
Тэрмін утрымання Андрэя Гайдукова пад вартай працягнуты да 17 чэрвеня.
Андрэй Гайдукоў у лісце да маці: “Не чакай цудаў. І прабач мяне”
Ілля Багданаў: Мяне забралі з дома і павезлі ў кайданках у Мінск
Фота — Радыё Свабода