За раздачу ўлётак Андрэя Гайдукова асудзілі на 10 сутак арышту
Суд над актывістам прайшоў у аўторак у Полацку.
Наваполацкага сябра аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Андрэя Гайдукова 25 лістапада ў Полацку асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суддзя Уладзімір Бяседскі пакараў яго за раздачу напярэдадні ўлётак з інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў.
Тэрмін зняволення пачынаецца з затрымання Гайдукова, якое адбылося 24 лістапада, інфармуе прэс-служба БХД.
Фота — ria.ru