Андрэя Гайдукова будуць судзіць у чацвер

Актывіст аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Андрэй Гайдукоў адпушчаны з міліцыі пасля складання адміністрацыйнага пратаколу. Як паведаміла агенцтву БелаПАН актывістка БХД Таццяна Севярынец, хлопца звінавацілі ў правядзенні несанкцыяванага масавага мерапрыемства.

27 лістапада Гайдукоў абавязаны з'явіцца ў суд у Полацку. Разгляд па яго справе прызначаны на 16.30.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак Гайдукова затрымалі за раздачу ўлётак пра палітвязняў у Беларусі. Гэта другое яго затрыманне за апошнія чатыры дні.

Нагадаем, сам хлопец быў асуджаны на паўтара года па абвінавачанні ў замаху на ўсталяванне супрацоўніцтва з замежнай спецслужбай. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Беларускія праваабаронцы прызналі Гайдукова палітвязнем. Ён выйшаў на волю ў траўні 2014-га.

Фота — vitebskspring.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі