Андрэя Гайдукова затрымалі другі раз за чатыры дні

Андрэя Гайдукова затрымалі ўдзень 24 лістапада ў Полацку. Пра гэта Еўрарадыё распавяла праваабаронца Таццяна Севярынец:

Севярынец: “Затрымалі Андрэя. Ён сёння ў Полацку і Наваполацку распаўсюджваў інфармацыю пра палітзняволеных”.

Актывіста вінавацяць у несанкцыянаваным пікеце, зараз сувязі з ім няма. Гэта ўжо другое затрыманне Гайдукова за апошнія чатыры дні. 21 кастрычніка міліцыянты таксама абвінавацілі яго ў несанкцыяваным мерапрыемстве.

Таццяна Севярынец мяркуе, што Андрэй Гайдукоў трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю:

Севярынец: “Яму надакучыла ўсё гэта, ведаеце. На працу хлопец не можа ўладкавацца. І туды, і сюды спрабаваў — яго нікуды не бяруць цяпер, зразумела”.

Нагадаем, што 1 ліпеня 2013 года актывіста апазіцыі Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з замежнай разыведкай і прысудзілі да 1,5 года калоніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Фота — vitebskspring.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі