Апазіцыянер выйшаў пасля 10 сутак арышту, а яго адправілі яшчэ на 5
Адразу пасля выхаду на волю Андрэя Гайдукова затрымалі і павезлі ў суд.
Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Андрэя Гайдукова 5 снежня выпусцілі пасля 10-дзённага арышту. Пасля гэтага яго завезлі ў суд Наваполацка, дзе за раздачу ўлётак асудзілі яшчэ на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Маці Гайдукова бачыла яго толькі 20 хвілін, ён хворы, інфармуе прэс-служба БХД.
Нагадаем, Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцый яго асудзілі на 10 сутак арышту.
Фота — ria.ru