Аляксандра Сасновіч не выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Чарльстане

Аляксандра Сасновіч

Аляксандра Сасновіч / AFP

На тэнісным турніры WTA у амерыканскім Чарльстане беларуска Аляксандра Сасновіч (97, WTA) выбыла на стадыі 1/8 фіналу.

Наша суайчынніца прайграла бельгійскай тэнісістцы Грэцье Мінен (81, WTA) — 1:6, 2:6.

Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 7 хвілін.

У 2021-м на турніры ў Чарльстане перамагла прадстаўніца ЗША Варвара Лепчанка. А летась і пазалетась гэты турнір не праводзіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі