Амбасада Вялікабрытаніі лічыць ператрусы спробай здушыць незалежную думку
Амбасада Вялікабрытаніі занепакоеная масавымі ператрусамі 18 траўня ў актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" і не выключае, што яны з'яўляюцца "спробай здушыць незалежную думку і дзейнасць". У цяперашні час брытанская амбасада прадстаўляе ў Беларусі Іспанію, якая старшынюе ў Еўрасаюзе. У каментары для БелаПАН амбасадар Размары Томас не выключыла, што сітуацыя можа быць звязаная з будучай кампаніяй па выбарах прэзідэнта.
Па словах Томас, дыпмісія ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі. "У ЕС вывучаюць акалічнасці і падтэкст ператрусаў, каб разгледзець магчымасць на іх адрэагаваць", — сказала брытанскі амбасадар.
Па словах Томас, дыпмісія ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі. "У ЕС вывучаюць акалічнасці і падтэкст ператрусаў, каб разгледзець магчымасць на іх адрэагаваць", — сказала брытанскі амбасадар.