Амерыканка Сафія Кенін выйграла Australian Open
Сафія Кенін / Reuters
Амерыканская тэнісістка Сафія Кенін выйграла жаночы адзіночны разрад Australian Open. Сеяная на турніры пад 14-м нумарам амерыканка перайграла ў фінале іспанку Гарбінье Мугурузу — 4:6, 6:2, 6:2.
Мугуруза выйграла першы сэт, але далей матч складаўся для яе няўдала. Яна дапусціла восем двайных памылак, у яе прайшло ўсяго 57% першых падач.
Гарбінье Мугуруза / Reuters
Перамога на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі — першы трафей "Вялікага шлема" ў біяграфіі 21-гадовай Сафіі Кенин.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.