Анэстэзіёлага "Экамедсэрвіса" асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі

Як перадае interfax.by, Шурава прызналі вінаватым у неналежным выкананні службовых абавязкаў, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці пацыента. Таксама суд забараніў Шураву на працягу пяці гадоў займацца медычнай дзейнасцю. Дарэчы, у суд лекар прыйшоў каротка стрыжаным і з вялікай сумкай.



Галоўны інжынер медцэнтра "Экамедсэрвіс" Вадзім Ліхута асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Яму забаронена займацца пэўнымі відамі дзейнасці на працягу пяці гадоў.



Былая гендырэктарка медцэнтра Галіна Валжанкіна асуджаная на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы закрытага тыпу. Ёй таксама забаронена займацца медычнай дзейнасцю на 5 гадоў.



Усе трое ўзятыя пад падпіску аб нявыездзе.



Суд таксама пастанавіў спагнаць з "Экамедсэрвіса" па 500 мільёнаў рублёў на карысць кожнага з бацькоў загінулай пацыенткі Юліі Кубаравай. Грошы медцэнтр павінен выплаціць на працягу месяца.



Гэты прысуд можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі на працягу 10 сутак.



Нагадаем, што 25-гадовая гродзенка Юлія Кубарава памерла летась пасля аперацыі па карэкцыі носа, якую ёй зрабілі ў "Экамедсэрвісе".



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі