Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд супрацоўнікам "Экамедсэрвіса"

Прысуд суда Кастрычніцкага раёна Мінска ад 31 студзеня 2014 года пакінутыя ў сіле, а касацыйныя скаргі — без задавальнення, інфармуе БелаПАН.



Нагадаем, што былога лекара-анестэзіёлага "Экамедсэрвіса" Аляксандра Шурава прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні. Ён пазбаўленны права займацца медыцынскай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.



Галоўны інжынер "Экамедсервіса" Вадзім Ліхута Ліхута прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый, на пяць гадоў.



Былога гендырэктара медцэнтра Галіну Валжанкіну прысудзілі да абмежавання волі на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый, на пяць гадоў.



Бацька загінулай дзяўчыны Юрый Кубараў лічыць, што пакараць патрэбна і хірурга Віктара Серабро. Ён не толькі рабіў Юліі Кубаравай рынапластыку, але і быў дзяжурным лекарам у дзень аперацыі ў "Экамедсервісе".



Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі