Антыдопінгавае агенцтва ЗША: Расію нельга дапускаць да зімовай Алімпіяды
Антыдопінгавае агенцтва ЗША выступае за тое, каб не дапусціць Расію да ўдзелу ў зімовай Алімпіядзе 2018 года. Кіраўнік агенцтва Травіс Тайгерт лічыць, што мае сэнс дапусціць да Гульняў толькі асобных спартсменаў, якія дакажуць,што не ўжывалі стэроідаў, але ўсёй камандзе Расіі няма месца на Алімпіядзе, бо краіна зрабіла звычайнай практыкай выкарыстанне забароненых рэчываў.
Тайгерт занепакоены прыкметамі таго, што Міжнародна алімпійскі камітэт і Сусветнае антыдопінгавае агенцтва могуць усё ж даць допуск расійскай зборнай да Алімпіяды, якая пройдзе гэтай зімой у Паўднёвай Карэі, перадаюць замежныя СМІ.