Як ладзяцца "апошнія званкі" ў Беларусі, Літве, Украіне, Расіі

Як ладзяцца "апошнія званкі" ў Беларусі, Літве, Украіне, Расіі

У Беларусі 30 траўня ў 9-х і 11-х класах ладзяцца апошнія званкі. Ва ўсіх школах праходзяць святочныя мерапрыемствы.

На гэты дзень ва ўсёй краіне з 0:00 да 24 гадзін ўведзены сухі закон. Аналагічная мера будзе ўведзеная і ў дзень правядзення выпускных вечароў — 10 чэрвеня, тады сухі закон будзе дзейнічаць з 0:00 да 8 гадзін 11 чэрвеня.

Сёлета ў школах краіны навучалася 90,7 тысячы дзевяцікласнікаў і 57,4 тысячы адзінаццацікласнікаў. 

A photo posted by GlebasheR (@gleb__vystavkin) on

A photo posted by (@_mashunya_samohval_) on

A photo posted by GlebasheR (@gleb__vystavkin) on

A video posted by @ganisevskayaa on

У нашых суседзяў апошнія званкі ладзіліся 27-28 траўня. Мы вырашылі параўнаць, чым адрозніваюцца нашыя выпускнікі ад літоўскіх, украінскіх і расійскіх.

Літва

У Літве “апошнія званкі” праходзяць 27 траўня. Абмежаванне продажу алкаголю з гэтай нагоды не ўводзіліся. На вуліцах краіны можна было пабачыць машыны, распісаныя дзёрзкімі надпісамі. За іх стырном сядзяць 12-класнікі, якім ужо споўнілася 18 гадоў.

#paskutinisskambutis

A photo posted by Sonata Apavičiūtė (@apavsonat) on

A photo posted by @erikusikas on

A photo posted by Orestas Abazorius (@orkeaa) on

Украіна

Ва Украіне апошнія званкі таксама праходзяць 27 траўня. Усё больш тамтэйшых выпускнікоў прыходзяць на ўрачыстыя мерапрыемствы ў вышыванках. Продаж алкаголю там таксама не забараняўся на дзяржаўным узроўні.

У цэнтральным парку Запарожжа, да прыкладу, выпускнікі зладзілі “крэматорый для дзённікаў”. А ў горадзе Дняпро мэр афіцыйна дазволіў купацца ў фантанах. На майдане Незалежнасці выпускнікі гралі інструментальны канцэрт. 

A photo posted by V.Grinchenko (@v.grinchenko) on

A photo posted by Vicki (@vicki_vivchar_14) on

A photo posted by (@tanya_viktorovnaaa) on

Расія

Прайшлі апошнія званкі і ў Расіі. Там забарона на продаж алкаголю ўводзілася толькі ў некаторых гарадах — Растове-на-Доне, Іжэўску, Таганрогу. Ужо традыцыйнымі сталі “купанні ў фантанах”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі