Школьніца з Ліды набрала пры паступленні 400 балаў з 400 магчымых

Паліна Дычэк / Аддзел адукацыи Лідскага райвыканкама
Паліна Дычэк / Аддзел адукацыи Лідскага райвыканкама

Абітурыентка з лідскай сярэдняй школы №16 Паліна Дычэк набрала пры паступленні 400 балаў з 400 магчымых.

Дзяўчына скончыла школу з залатым медалём. Яе сярэдні бал атэстата — 10,0. Паліна здала на 100 балаў тры цэнтралізаваныя экзамены — па рускай мове, хіміі і біялогіі.

“Віншуем выпускніцу, педагогаў, яе бацькоў з выдатным вынікам”, — піша на сваёй афіцыйнай старонцы Лідскі райвыканкам.

Летась толькі адна выпускніца набрала 400 балаў з 400 — і яна таксама скончыла лідскую школу. Гэта Анастасія Більдь, дзяўчына скончыла лідскую СШ№8 і атрымала па 100 балаў за тэсты па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы, пісала летась мясцовае выданне ТБ Ліда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі