Азаранка ўжо 38-я ў рэйтынгу WTA, у чэмпіёнскай гонцы — 18-я
У панядзелак з'явіўся абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Вікторыя Азаранка палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу WTA. У яго абноўленай версіі, якая была апублікавана ў панядзелак, беларуска паднялася з 48-га на 38-е месца, у яе 1303 ачкі. Лідыруе амерыканка Серэна Уільямс, у якой 9592 ачкі, на другім месцы расіянка Марыя Шарапава — 8215, на трэцім — румынка Сімона Халеп — 6571 ачко. А вось у чэмпіёнскай гонцы Азаранка цяпер займае 18-ы радок (546 ачкоў), тыдзень таму быў 43-ці. З 2000 ачкамі лідыруе тая ж Серэна Уільямс.
Нагадаем, Вікторыя Азаранка дайшла да фіналу на турніры ў Досе, што і дазволіла ёй палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Вольга Гаварцова паднялася ў рэйтынгу з 141-га на 138-е месца (у яе 397 ачкоў), Аляксандра Сасновіч апусцілася з 145-га на 148-е месца (378 ачкоў), Ілона Крэмень таксама пагоршыла свае пазіцыі ў рэйтынгу — апусцілася з 284-га на 267-е месца (142 ачкі).
Фота: ria.ru