БАТЭ прайграў “Чэлсі”, Аляксей Рыяс забіў гол (відэа)

БАТЭ прайграў “Чэлсі”, Аляксей Рыяс забіў гол (відэа)

У чарговым матчы групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ прайграў “Чэлсі” — 1:3. Матч прайшоў у чацвер у Лондане на стадыёне “Стэмфард Брыдж”. У першым тайме была падаўляючая перавага гаспадароў поля, а ў другім “Чэлсі” супакоіўся і ў барысаўчан з’явіліся шанцы наперадзе. У выніку на хет-трык Рубена Лофтуса-Чыка (галы былі забітыя на 2, 8 і 54 хвілінах) БАТЭ адказаў голам Аляксея Рыяса (79).

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Шчарбіцкі, Філіпавіч, Драгун, Глеб (Іваніч, 59), Сігневіч (Туомінен, 71), Скавыш, Рыяс, Філіпенка, Стасевіч (капітан), Бага (Яблонскі, 76), Валадзько. “Чэлсі” гуляў у такім складзе: Арысабалага, Фабрэгас, Педра Радрыгес (Хадсан-Адаі, 60), Лофтус-Чык, Кавачыч (Кантэ, 77), Жыру, Дзапакоста, Віліян (Мозэс, 57), Кэхіл (капітан), Крыстэнсэн, Эмерсан Палмеры.

У іншым матчы нашай групы венгерскі “Відзі” ў гасцях сенсацыйна абыграў ПАОК — 2:0. “Чэлсі” лідыруе — 9 ачкоў, у ПАОК, “Відзі” і БАТЭ — па 3. Наступны матч барысаўчане правядуць 8 лістапада, калі будуць прымаць “Чэлсі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі