Беларусь дамовілася пра бязвізавы рэжым з краінай, у якую трэба ляцець 2 сутак
Нікарагуа
Беларусь дамовілася пра бязвізавы рэжым з краінай, у якую трэба ляцець двое сутак з чатырма перасадкамі. Новы дыпламатычны поспех — дамова з Нікарагуа.
Зусім хутка беларусы змогуць трапляць у гэтую краіну без віз і знаходзіцца там да 90 дзён. Толькі нюанс: каб дабрацца да сталіцы, Манагуа, трэба спачатку прыляцець з Мінска ў Маскву, а потым ляцець ад 30 да 45 гадзін з 3 ці 4 перасадкамі (як пашанцуе з рэйсамі).
Калі ў вас няма жадання дабірацца некуды некалькі сутак і марнаваць на гэта процьму грошай, пачытайце гайд Еўрарадыё пра месцы ў Беларусі, якія варта наведаць зімой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.