Беларус Дзмітрый Лукомскі, які быў пад вартай, атрымаў прытулак у Славакіі

Дзмітрый Лукомскі

Дзмітрый Лукомскі / svaboda.org

Актывісты з Гомеля Дзмітрый Лукомскі і Віялета Майшук, атрымалі прытулак у Славакіі. Яны могуць свабодна перасоўвацца па краіне і чакаюць афармлення дакументаў, паведамляе "Флагшток".

"Пакуль яшчэ знаходзімся ў лагеры, але ў нас ёсць варыянты пачаць самастойнае жыццё альбо заключыць дамову аб інтэграцыі, на падставе якой будзе налічвацца фінансавая дапамога на працягу паўгода, будзем праходзіць інтэграцыйныя курсы, нам будуць дапамагаць з пошукам жылля і працы", — кажа Лукомскі.

У Беларусі Дзмітрый Лукомскі быў гомельскім актывістам "Краіны для жыцця". Падчас рэпрэсій ён і Майшук вымушаны былі выехаць за мяжу, жылі ва Украіне. У пачатку восені 2024-га праз праблемы з дакументамі яны пераехалі ў Славакію, каб падаць заяву на міжнародную абарону. Там трапілі ў лагер для бежанцаў. Лукомскага затрымлівалі. Паводле яго слоў, "за праваабарончую дзейнасць у лагеры для бежанцаў" — змагаўся за паляпшэнне ўмоў для гэтых людзей.

З кастрычніка Дзмітрый Лукомскі знаходзіўся ў Цэнтры ўтрымання іншаземцаў. У лістападзе суд прыняў рашэнне аб яго вызваленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.