Беларус, які спрабаваў выратаваць людзей у "Крокус Сіці Хол", у цяжкім стане
"Хуткія" каля "Крокус Сіці Хол"
Беларус-ахоўнік, які спрабаваў выратаваць людзей падчас нападу на маскоўскі "Крокус Сіці Хол", але сам пацярпеў, дагэтуль у цяжкім стане. Ён мае кулявыя раненні. Дактары не даюць ніякіх прагнозаў, кажуць у беларускай амбасадзе.
Алім Кашавараў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Калегі назвалі яшчэ аднаго беларуса-ахоўніка, які таксама пытаўся спыніць тэрарыстаў, — Вадзім Кулік. Ён знік, але ў расійскіх медыя з'яўлялася інфармацыя пра яго гібель.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.