Беларусь заплаціла апошнюю частку асноўнай пазыкі крэдыту МВФ
Наша краіна заплаціла 75,9 млн долараў.
31 сакавіка Беларусь пагасіла апошнюю частку асноўнай пазыкі паводле крэдыту stand-by, выдадзенага Міжнародным валютным фондам, інфармуе БелаПАН.
Наша краіна выплаціла 75,9 млн долараў, цалкам выканаўшы свае абавязанні перад МВФ. Нагадаем, у межах праграмы stand-by у 2009-2010 гадах Беларусь атрымала ад МВФ пяць траншаў крэдыту. Агульная сума крэдыту склала 3 млрд 460 млн долараў, хоць першапачаткова прадугледжвалася вылучыць нашай краіне 2 млрд 450 млн долараў.
Кіраўніцтва Беларусі неаднаразова казала, што зацікаўленае ў новай праграме з Міжнародным валютным фондам. Аднак прадстаўнікі МВФ адказваюць, што для новай праграмы супрацы з Беларуссю ўлады павінны пачаць глыбокія структурныя рэформы.
Фота — bbs-news.info