Беларускі алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце пераходзіць у канадскі цырк
Уладзіслаў Ганчароў / БЕЛТА
Першы ў гісторыі Беларусі алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў напісаў заяву на звальненне з нацыянальнай зборнай. Як паведамляе "Прессбол", 28-гадовы спартсмен пераходзіць у знакаміты канадскі цырк — Cirque du Soleil.
Ганчароў стаміўся чакаць сур'ёзных міжнародных стартаў. Паўплывала на гэтае рашэнне і ягоная незадаволенасць роляй другога нумара каманды пасля Івана Літвіновіча. Важную ролю адыгрывае і фінансавы фактар.
Следам за ім у Cirque du Soleil збіраецца пайсці яго жонка — батутыстка Ганна Ганчарова.
Ганчароў вядомы не толькі першым у Беларусі алімпійскім чэмпіёнствам у скачках на батуце. Ён яшчэ і падпісант праўладнага ліста спартсменаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.