На Алімпіядзе ў Токіа я насіў майткі з чырвонай гумкай ад сурокаў — Літвіновіч
Для перамогі на Алімпіядзе трэба насіць майткі з правільнай гумкай / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Алімпійскі чэмпіён з Беларусі падзяліўся лайфхакам з маладымі спартоўцамі.
Для засцярогі ад сурокаў трэба насіць майткі з чырвонай гумкай. Такім "сакрэтам" падзяліўся з маладымі спартоўцамі беларускі алімпійскі чэмпіён-2020 у скачках на батуце Іван Літвіновіч.
Як паведамляе прэс-служба Алімпійскага камітэта Расіі, Літвіновіч выступаў у Лужніках на Міжнародным форуме юных алімпійцаў.
"У якасці талісмана ў мяне была цацка, белы палярны мядзведзь, які аднойчы кудысьці знік. Потым з'явіліся іншыя забабоны: мама мяне накруціла, што ад сурокаў трэба насіць майткі з чырвонай гумкай. На Алімпійскіх гульнях я так і выступаў. І праўда, дапамагло! Потым я, вядома, усё ж зразумеў, што галоўнае — гэта вера ў сябе і правільны настрой ад псіхолага", — расказаў спартовец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.