Беларускі баяніст Віталь Варанко выступіць у чвэрцьфінале Britain’s Got Talent

Беларускі баяніст Віталь Варанко выступіць у чвэрцьфінале Britain’s Got Talent

Беларускі баяніст і спявак Віталь Варанко выступіць у чвэрцьфінале папулярнага брытанскага конкурсу Britain’s Got Talent. Цяпер ідзе ўжо дзясяты сезон гэтага шоў, а яго ўдзельнікі пераможцы робяцца сапраўднымі зоркамі.

Віталь ужо здабыў сваю славу: ён прайшоў у чвэрцьфінал конкурсу, а відэа з яго удзелам сабрала болей за паўтара мільёна праглядаў на YouTube.

Падрабязнасці свайго выступу ў новым этапе конкурсу Варанко не раскрывае. Шоў пачнецца сёння ў 23.20 паводле мінскага часу.

На першы выступ у брытанскім шоў музыка паехаў за свае грошы, але цяпер за яго ўдзел плацяць ужо арганізатары праграмы, піша sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі