У Мінску раптоўна адмянілі канцэрт, прымеркаваны на Дзядоў

"Рэактар"

"Рэактар" / yandex.by

У Мінску раптоўна адмянілі канцэрт, прымеркаваны на Дзядоў. У ім мусілі паўдзельнічаць Іван Кірчук, Іва Саціва, акапельны фолк-гурт Guda. Канцэрт быў запланаваны ў клубе "Рэактар" на 3 лістапада. Але ў сераду стала вядома, што ён адменены. Прычына невядомая.

"Наша ніва" піша: "Цалкам імаверна, што руку прыклала сумнавядомая даносчыца Вольга Бондарава", якая "абуралася канцэртам, пішучы, што "запланаваны чарговы шабаш неверагодных скакуноў па плошчах".

Пасля даносу Бондаравай раней у тым жа "Рэактары" адмянілі канцэрт расійскага рок-гурта "Псіхея". Музыкі паведамілі, што канцэрт адмянілі "па незалежных ад гурта прычынах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі