Беларускія хакеісты абыгралі зборную Даніі — 5:2

Беларускія хакеісты абыгралі зборную Даніі — 5:2

1 верасня хакейная зборная Беларусі стартавала на алімпійскай кваліфікацыі матчам з камандай Даніі. Сустрэча прайшла ў Мінску.

Ад пачатку ўдача была на баку гасцей — Ніклас Енсен забіў гол ужо на трэцяй хвіліне. Аднак потым на 12-й хвіліне Аляксандр Паўловіч аднавіў раўнавагу. А на 18-й хвіліне Арцём Волкаў вывеў беларускую зборную наперад. Прычым ён забіў шайбу, калі нашая каманда гуляла ў меншасці.

Другі перыяд быў безгалявым. А вось у трэцім беларусы узнавілі націск на сапернікаў: Сяргей Касціцын забіў трэцюю шайбу, калі беларуская зборная гуляла ў большасці. А на 54-й хвіліне Андрэй Стась з падачы Плата забіў датчанам чацвёрты гол.

У апошнія хвіліны матча датчане замянілі брамніка палявым гульцом. І на 59-й хвіліне ім удалося зменшыць разрыў: Янік Хансен забіў шайбу ў браму Кевіна Лаланда.

Аднак Сяргргей Касціцын паспеў да фінальнай сірэны яшчэ раз пацэліць у пустую браму. Перамога апынулася на баку зборнай Беларусі — 5:2.

Цяпер нашу каманду чакаюць сустрэчы са зборнымі Польшчы і Славеніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі