Беларускія піяршчыкі хочуць уратаваць імідж Кейт Мідлтан
Кейт Мідлтан
Агенцтва з беларускімі каранямі Around PR Studio адгукнулася на вакансію, якую нядаўна адкрылі ў Букінгемскім палацы. Мы пагаварылі з СЕО агенцтва Вячаславам Смірновым пра тое, як выглядае заяўка на працу пры палацы. І пра этычны бок таксама распыталі.
— Там была дастаткова падрабязная анкета. У ёй трэба было пазначыць свой досвед, апісаць кейсы, з якімі працавалі. Мы гэта зрабілі і цяпер чакаем рэакцыі. Але першую рэакцыю з боку палаца ўжо атрымалі: нам адказалі, што заяўка прынятая.
“Каралеўская сям'я была незадаволеная”
Агенцтва Around PR Studio працуе ў Польшчы, але займаецца прасоўваннем і піярам прадуктаў на глабальных рынках. І таму штодня чытае сусветную прэсу, у тым ліку брытанскія медыя. Таму там заўважылі і знікненне з медыяполя прынцэсы Кейт, і чараду няўдач піяршчыкаў палаца, якая адбылася за гэтым.
— Калі пра знікненне Кейт у медыя пачалі гаварыць у негатыўным ключы, нам стала відавочна, што была абраная не самая ўдалая стратэгія камунікацыі.
А неўзабаве папаўзлі чуткі, "румарз" пра тое, што каралеўская сям'я не зусім задаволеная камунікацыйнай стратэгіяй, якую ёй прапанаваў палац. Прайшло яшчэ трохі часу, і Букінгемскі палац адкрыў пазіцыю камунікацыйнага асістэнта, на якую мы вырашылі падацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.