Кароль Карл III зрабіў першую публічную заяву пасля весткі пра хваробу

Кароль Карл III / Reuters
Кароль Карл III упершыню з'явіўся на публіцы пасля таго, як Букінгемскі палац абвясціў пра яго анкалагічнае захворванне, піша ВВС.
Караля пабачылі ля царквы Святой Марыі Магдаліны з яго жонкай каралевай-кансарт Камілай. Ён памахаў рукой людзям, якія сабраліся ля царквы, каб падтрымаць яго.
Напярэдадні 75-гадовы Карл III падзякаваў людзям за "падтрымку і добрыя пажаданні", якія слалі яму пасля абнародавання дыягназу. Кароль сказаў, што добрыя думкі ў яго адрас сталі для яго "найвялікім суцяшэннем і падтрымкай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.