Беларускія вайскоўцы шукаюць спецыялістаў з веданнем замежных моў

Беларускі вайсковец на вучэннях каля мяжы з Польшчай

Беларускі вайсковец на вучэннях каля мяжы з Польшчай / t.me/modmilby/

Беларускія вайскоўцы шукаюць спецыялістаў з веданнем замежных моў. Іх цікавяць літоўская, латышская, польская і англійская мовы. Новыя вакансіі з'явіліся ў падраздзяленнях радыёэлектроннай разведкі і сувязі Узброеных сіл РБ. Такіх спецыялістаў запрашаюць для праходжання службы па кантракце, піша "Беларускі Гаюн".

Можна меркаваць, што нарошчваецца вядзенне выведкі ў дачыненні да краін NATO, якія мяжуюць з Беларуссю. А вось спецыялісты з веданнем украінскай мовы не патрабуюцца (магчыма, яны з'явіліся раней).

Беларускія вайскоўцы шукаюць спецыялістаў з веданнем замежных моў
t.me/Hajun_BY/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі