Беларусы – самыя тоўстыя сярод краінаў былога СССР

Такую выснову зрабілі эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паведамляе "Ежедневник". 63,7% мужчын і 69,9% жанчын у Беларусі маюць залішнюю вагу, а 32,2% жанчын і 16,2% мужчын — атлусценне. Першыя чатыры месцы ў свеце па долі дарослага насельніцтва, якое мае залішнюю вагу, займаюць астраўныя дзяржавы Науру (96,9% мужчын і 93% жанчын), выспы Кука (93,4 і 90,3%), Мікранэзія (93,1 і 91,1%) і Тонга (91,4 і 92,1%).

Ціхаакіянскія выспы лідыруюць і па атлусценні насельніцтва. Так, у Науру доля такіх грамадзян складае 84,6% сярод мужчын і 80,5% сярод жанчын, на выспах Кука — 72,1 і 73,4%, у Мікранэзіі — 69,1 і 75,3%, у Тонга — 64 і 78,1% адпаведна.

У Еўропе самае тоўстае насельніцтва ў Грэцыі і на Мальце. У Грэцыі доля мужчын з залішняй вагой складае 77,5%, жанчын — 63,2%, на Мальце — 73,3 і 67,6% адпаведна.

Самай худой краінай свету можна назваць Эрытрэю: там толькі 3,5% мужчын і 6,3% жанчын маюць залішнюю вагу, а на атлусценне пакутуюць толькі 0,1% жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі