Беларусы Юзары і Яўген Клябанаў прайгралі ў "баях" на ўкраінскім "Голасе"

Беларусы Юзары і Яўген Клябанаў прайгралі ў "баях" на ўкраінскім "Голасе"

Беларускі ўдзельнік на "Еўрабачанні-2015" Юзары і вакаліст аднаго з мінскіх кавер-бэндаў Яўген Клябанаў прайгралі ў "баях" на ўкраінскім тэлешоў "Голас краіны". Юзары, якога падчас сляпых праслухоўванняў абрала ў сваю каманду Ціна Караль, разам з украінскім спеваком Антонам Якубоўскім выканалі песню "Стыцамен" Івана Дорна. Па выніках паядынка Караль аддала перавагу земляку. Юзары ж пажадаў поспеху саперніку і не надта пераймаецца з-за паразы: рыхтуецца да прэзентацыі цалкам беларускамоўнай новай праграмы.


"Гэта быў вельмі прыемны і цікавы перыяд, — узгадвае Юзары. — З Цінай Караль, маёй настаўніцай, у мяне шмат агульнага — удзел у "Новай Хвалі" і "Еўрабачанні". На шоу мы былі як партнёры: яна не давіць аўтарытэтам на выканаўцу, не навязвае сваё меркаванне, а дае свабоду дзеянняў і дае магчымасць раскрыцца".

 

Яўген Клябанаў быў у камандзе Святаслава Вакарчука. Дуэт беларуса і ўкраінскага акадэмічнага спевака Міколы Бобрыка прадставіў трэк Сэма Сміта "I'm not the only one". На думку Вакарчука, Бобрык пераступіў праз сябе і ўпершыню ў жыцці выканаў не "оперную" песню, таму і працягне выступаць у праекце.

У наступных паядынках возьмуць удзел мінчукі Вікторыя Шыйко (каманда Патапа) і Ян Яраш (каманда Вакарчука).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі