Беларусы запісалі ролік тэхна з голасам Марыі Калеснікавай

Выйшаў ролік тэхна з голасам Марыі Калеснікавай

Выйшаў ролік тэхна з голасам Марыі Калеснікавай / bopromo

"Мы будзем дзяўбаць" — з'явіўся ролік тэхна з голасам палітзняволенай Марыі Калеснікавай.

Аўтары апісваюць трэк як "энергічны acid-techno маніфест, які нагадвае, як беларусы змагаюцца за свабоду".

Гэта першы запіс са зборніка беларускай электроннай музыкі. У праекце ўдзельнічаюць 13 прадзюсараў. Рэліз запланаваны на 19 лютага.

"Мне б хацелася, каб кожны беларускі дыджэй знайшоў у гэтым зборніку трэк, якім ён будзе маркіраваць сябе за дыджэйскім пультам як беларускага артыста. А мару я, каб наша беларуская грува гучала на сусветных клубных і фестывальных пляцоўках. І невялікі спойлер: мы ўжо пачалі працу над выпускам зборніка Belarus Outside Sound System на вініле",распавёў у інтэрв'ю reform.by прадзюсар праекта Аляксандр Багданаў (Papa Bo Selektah).

Даход ад праслухоўванняў і распаўсюду зборніка пойдзе фонду BYSOL.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі