Бой у Данецку ўначы быў спынены

Па яго словах, якія перадае УНІАН, тэрарысты панеслі значныя страты. Зранку ў панядзелак баевікам выставілі ультыматум, каб яны пакінулі будынак аэрапорта пад гарантыі бяспекі. Яны адмовіліся, таму пачалася аперацыя па іх знішчэнні.



Таксама Дзмітрашкоўскі паведаміў, што антытэрарыстычная аперацыя будзе працягвацца да поўнага знішчэння тэрарыстаў. Супраць іх могуць ужыць "высокадакладную зброю".



Нагадаем, з 26 траўня сілавікі праводзяць антытэрарыстычную аперацыю супраць баевікоў, якія захапілі міжнародны аэрапорт імя Пракоф'ева ў Данецку. У аперацыі ўкраінскія вайскоўцы задзейнічалі 2 самалёты Су-25, якія зрабілі папераджальныя стрэлы. У адказ баевікі адкрылі агонь з усіх відаў ўзбраення. Пасля гэтага ў працу ўключыліся 2 самалёты Міг-29 і 4 верталёты Мі-24. Потым быў высаджаны дэсант.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі