Brutto&Lyapis, Naviband, "Сплин": "Рок за Бобров" агучыў лайн-ап
Фестываль "Рок за Бобров", які пройдзе 22 ліпеня на аэрадроме "Баравая" у дзясяты раз, аб'явіў поўны склад удзельнікаў. Беларусь на фэсце прадставяць "Дай Дарогу!", Naviband і Сяргей Міхалок з Brutto&Lyapis. З Расіі прыедуць "Чайф", "Сплин", "Каста" і Anacondaz.
Арганізатары кажуць, што ўлічылі пажаданні наведвальнікаў, якія наракалі на невялікую фуд-зону і малую колькасць туалетаў на фэсце. Цяпер стане большай і тэрыторыя для актыўнага адпачынку, і фуд-зона, і вырасце кколькасць туалетаў.
Квіткі каштуюць ад 35 рублёў.