БТ аплочвае нумар Кіркорава за 740 еўра ў суткі
Кароль рэмейкаў за беларускія грошы выбірае самыя дарагія гатэлі і распускае за гэта кулакі. У расійскай прэсе прабеглі чуткі пра канфлікт, які здарыўся паміж Кіркоравым і дырэктарам беларускай дэлегацыі на “Еўрабачанні” Юрыем Азаронкам.
Паведамілі пра яго сведкі падзеі — журналісты газеты “Твой день”. Азаронак не захацеў дзяліцца “прымацаваным” да яго аўтамабілем, каб завезці аднаго з артыстаў у больніцу. На гэта Кіркораў вельмі раззлаваўся, пачаў крычаць і нават даў поўху Азаронку.
Каб пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя чуткі, Еўрарадыё звярнулася да Аляксандра Ціхановіча, які зараз знаходзіцца ў Хельсінкі. і бачыў сварку на свае вочы.
Аляксандр Ціхановіч: “Адзін з артыстаў балета, які суправаджае выступ Калдуна, нешта не тое з’еў, і яму стала дрэнна, яго трэба было везці ў паліклініку. А ў гэты жа час патэлефанавалі і сказалі, што трэба сустракаць наш груз, які прыйшоў у аэрапорт, і для гэтага таксама была патрэбна машына. Ну, і пагаўкаліся яны крыху… Разыходжанні у меркаваннях бываюць на роўным месцы.
Разумееце, узялі звычайны працоўны момант і раздзьмулі Бог ведае што, мяне гэта здзіўляе… Я побач стаяў, і гэта ўсё было на маіх вачах. Нікога не ўдарыў, пра што вы кажаце! Гэта размова праходзіла паміж трыма людзьмі. Больш гэтага ніхто не бачыў. Я не ведаю, хто наогул прыдумаў такую інфармацыю.
Вельмі дзіўная інфармацыя выходзіць. Мы размаўляем, стаім утрох, праз 5 хвілін гэта выходзіць у Інтэрнэце. Хто гэта здае? Адкуль гэта?”
А як усё ж такі вырашыўся канфлікт паміж Кіркоравым і Азаронкам? Аляксандр Ціхановіч паведаміў, што перамога засталася за Кіркоравым, артыста ўсё ж завезлі ў больніцу:
“Завезлі, канечне, а як жа мы можам пакінуць хворага чалавека без машыны? У першую чаргу машына была выдзелена менавіта яму. Адвезлі яго, аказалі яму дапамогу. І зараз ён працуе на ўсіх рэпетыцыях”.
Аляксандр Ціхановіч заўсёды быў своеасаблівым громаадводам, які заспакойваў журналістаў. Гэта было вельмі заўважна падчас мінулых скандалаў, звязаных з удзелам беларусаў на “Еўрабачанні 2007”. Нават калі канфлікт быў відавочны, Ціхановіч заўсёды імкнуўся схаваць яго і казаў, што на самой справе ўсё добра.
Дарэчы, Кіркораў у Хельсінкі непрыемна здзіўляе беларусіх чыноўнікаў, але робіць прыемна беларускім дэлегатам. Усё пачалося з таго, што спявак перасяліў усю дэлегацыю ў іншы, вельмі шыкоўны гатэль.
Як паведаміў Дзмітрый Калдун “Комсомольской правде”, Аляксандр Ціхановіч выбраў гатэль. Але Кіркораў прапанаваў паглядзець яшчэ. У выніку яны аб’ехалі яшчэ 5-6 гатэляў і спынілі свой выбар на самым лепшым. Калдуну дастаўся вялікі сонечны трохпакаёвы нумар, а Кіркораву дык і ўвогуле — шасціпакаёвыя апартаменты.
Еўрарадыё ўзялося падлічыць, у якую прыкладна суму выліваецца аднадзённае пражыванне беларускай дэлегацыі для Белтэлерадыёкампаніі, якая, дарэчы, афіцыйна ўзяла на сябе гэтыя выдаткі. Для гэтага наш карэспандэнт патэлефанаваў у гатэль Scandik Simokentta, у якім засяліліся прадстаўнікі Беларусі.
На рэцэпшэне нам паведамілі, што сярэдні нумар каштуе 140 еўра, а нумары класа “люкс” — 750 еўра за суткі. Але на дні “Еўрабачання” ўсе 360 нумароў былі занятыя.
Калі ўлічыць, што Кіркораў, Азаронак і Калдун жывуць менавіта ў нумарах “люкс”, ды яшчэ і дадаць астатніх дэлегатаў (іх, дарэчы, сёлета 22), якія пражываюць у звычайных нумарах, атрымліваецца, што толькі на жыллё за суткі Белтэлерадыёкампанія выдаткоўвае прыкладна пяць з паловай тысячаў еўра!
А калі прыплюсаваць яшчэ кошт за ежу (напрыклад, вячэра каштуе 25 еўра на чалавека), сума атрымліваецца вельмі не маленькая…
Нам застаецца спадзявацца, што гэтыя грошы не марнуюцца.
Фота — www.gtahotels.com