Бясплатная рабсіла і працэнт для БРСМ: як у Брэсце будуюць патрыятычны лагер

Чыноўнікі прыдумалі, і як зэканоміць, і як падтрымаць БРСМ фінансава / фота Улада Рубанава, Еўрарадыё

Чыноўнікі прыдумалі, і як зэканоміць, і як падтрымаць БРСМ фінансава / фота Улада Рубанава, Еўрарадыё

Чыноўнікі вырашылі пабудаваць патрыятычны лагер для дзяцей у Брэсцкай крэпасці. А заадно прафінансаваць БРСМ за кошт падатковых ільгот і недарагой, а мо і зусім бясплатнай рабочай сілы. План добры для ўсіх, акрамя студэнтаў, якім некалькі гадоў давядзецца за капейкі ўлягаць у працу на "ўсебеларускай моладзевай будоўлі".

Еўрарадыё з дапамогай аб'яднання беларускіх сілавікоў BELPOL расказвае, як нават пры нястачы грошай у Беларусі штампуюцца месцы для ідэалагічнай апрацоўкі, а БРСМ атрымлівае ад гэтага свой працэнт (але ўжо грашыма).

 

Прапагандысцкая крэпасць

Мегабудоўлю задумалі ў Брэсцкай крэпасці. Там, у пабудаваным у 1933-1935 гадах будынку былога штаба артылерыйскага палка, ужо працуе абласны моладзевы патрыятычны цэнтр, які па ініцыятыве Мінабароны плануюць павялічыць да Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці.

Для гэтага казармы плошчай у 2 тысячы квадратных метраў трэба рэканструяваць у два інтэрнаты. Адзін, на 38 месцаў — для дзяўчынак, і другі, на 196 месцаў — для хлопчыкаў. А летам тут будзе размяшчацца яшчэ і намётавы гарадок на 200 чалавек.

Бесплатная рабсила и процент для БРСМ: как в Бресте строят патриотический лагерь
Дэкан журфака БДУ і Вольга Шпілеўская з айфонам / скрыншот Еўрарадыё

З бюджэту ж на "патрыятычны цэнтр" выдзелены сціплы 1 млн рублёў у 2023 годзе, яшчэ 16 млн — у 2024 годзе і 24,5 млн — у 2025 годзе.

Бесплатная рабсила и процент для БРСМ: как в Бресте строят патриотический лагерь
Размеркаванне сродкаў на тры гады для "патрыятычнага цэнтра". Фрагмент указа № 26 ад 7 лютага 2023 года / president.gov.by

Грошай няма, але ёсць бясплатныя рукі

Каб зэканоміць, ідэолагі і чыноўнікі знайшлі элегантны выхад.

— У чэрвені 2023 года да лукашыстаў прыходзіць "геніяльная думка" — надаць [будаванню цэнтра] статус Усебеларускай моладзевай будоўлі. Афіцыйным прыкрыццём з'яўляецца "павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі, садзейнічанне працоўнаму выхаванню маладых грамадзян, фармаванне ў іх пачуцця дачынення да гісторыі краіны, яе гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны". Але належыць чытаць  — дармовая рабочая сіла, — адзначае BELPOL.

У брэсцкім аддзеле БРСМ нам расказваюць, што работы на аб'екце пачнуцца толькі ў наступным годзе. Таму там не могуць адпавесці, колькі будуць плаціць патрыятычным студэнтам, і ці будуць нешта плаціць наогул.

Вось, да прыкладу, да будоўлі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" прыцягваліся валанцёры. Звычайна — настаўнікі ці студэнты, якіх адпраўляюць працаваць хочаш не хочаш. Тады гаворкі пра грошы не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі