Цапкала падаў у суд на Еўрапейскую камісію
Валерый Цапкала
Валерый Цапкала вінаваціць Еўракамісію у тым, што разам з некаторымі краінамі-сябрамі ЕС яна “выкарыстала свой палітычны ўплыў, адміністрацыйныя механізмы і фінансавыя рэсурсы, каб падарваць адзінства дэмакратычнага руху ў Беларусі і дыскрэдытаваць сапраўдных змагароў за свабоду”. З такой скаргай ён падаў іск у Еўрапейскі Суд у Люксембургу.
Нібыта праз дзеянні Еўракамісіі ўмацоўваецца ўлада Лукашэнкі і расце колькасць палітвязняў у Беларусі.
— Мы падалі каля 100 старонак доказаў для падтрымкі ўсіх сцвярджэнняў ў паважаным судзе. Мы шчыра спадзяемся, што Суд падыдзе да гэтай справы з належнай сур'ёзнасцю, без прадузятасці да беларусаў як да неразвітай нацыі і прызнаючы, што правы чалавека павінны роўна прымяняцца да народа Беларусі як да любой еўрапейскай нацыі, — піша блогер.
Пра канкрэтныя прэтензіі да Еўракмісіі ў сваім посце Цапкала не напісаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.