Чэшская паліцыя распавяла, навошта прыехала на канцэрт Славы Камісаранкі
Пустая сцэна эвакуяванага клуба Sono
Чэшская паліцыя расказала, навошта 17 лістапада прыехала на канцэрт Славы Камісаранкі ў горадзе Брно. Музычны клуб Sono, дзе праходзіў выступ, эвакуіравалі праз паведамленне нібыта закладзеную выбухоўку.
Выбухоўку ў клубе не знайшлі.
Таксама ў паліцыі паведамляюць, што інфармацыя пра датэрміновае спыненне канцэрта — фэйк. Маўляў, нічога такога не было — і стэндап-коміку далі скончыць выступ па раскладзе. Гэта разыходзіцца са словамі відавочцаў. Яны расказваюць, што ў сярэдзіне маналогу Камісаранка сарваўся за кулісы, а вярнуўшыся да гледачоў сказаў, што ў яго засталося дзве хвіліны. І перайшоў з гісторыі, якую распавядаў, на кароткі фінальны жарт.
Версія паліцыі не выглядае лагічнай. Калі верыць праваахоўнікам, яны спакойна стаялі і чакалі, калі комік скончыць выступаць у "замініраваным" клубе. Звычайна ў выпадку паведамленняў пра закладзеную выбухоўку людзей з будынка эвакуююць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.