У Чэхіі паліцыя спыніла канцэрт Славы Камісаранкі
Слава Камісаранка / Скрыншот
У горадзе Брно (Чэхія) паліцыя перапыніла канцэрт Славы Камісаранкі. Выступленне было спыненае ў сярэдзіне, публіку прыспешвалі на выхадзе з залы, а каля клуба гледачы заўважылі паліцэйскія машыны і аўтазакі.
Па словах блогера Кірыла Карупаева, які прысутнічаў на канцэрце ў Брно ўвечары 17 лістапада, пасля прыблізна гадзіны выступу нехта паклікаў Камісаранку за сцэну. Комік вярнуўся са словамі, што ў яго засталося дзве хвіліны. "[Камісарэнка] перарывае папярэднюю гісторыю і расказвае кароткі жарт на дзве хвіліны. Пасля гэтага завяршаецца канцэрт, усе сыходзяць і сек'юрыці пачынаюць хуценька ўсіх расчышчаць", — апісвае падзеі блогер.
Ахова клуба імкнулася хутчэй выправадзіць гледачоў, якія апраналіся і стаялі ў чарзе ў прыбіральню. А перад уваходам у клуб былі заўважаныя некалькі аўтазакаў і аўтамабіляў паліцыі.
З чым было звязана спыненне канцэрта — пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.