Ці ёсць каму адстойваць інтарэсы беларусаў за мяжой — эфір з Таццянай Марыніч

Таццяна Марыніч / фота з архіва
Таццяна Марыніч / фота з архіва

Днямі дэпутаты ПАСЕ падтрымалі рэзалюцыю, якая заклікае краіны ЕС зрабіць усё магчымае, каб палегчыць умовы атрымання беларусамі шэнгенскіх віз. Таксама ішла гаворка пра пашпарт Новай Беларусі, пра з’яўленне беларускай мовы на сайце Савета Еўропы ды шмат пра што іншае. 

Ці ўвасобяцца на практыцы рэкамендацыйныя рашэнні ПАСЕ наконт выдачы віз беларусам і калі чакаць пашпарт Новай Беларусі? Што стаіць за гісторыяй з нібыта пачаткам перамоў наконт вызвалення палітвязняў наўзамен зняцця санкцый паміж ЕС і луашэнкаўскім рэжымам — ці магчымае такое? Беларускі бізнес за мяжой — што з ім адбываецца і як працуюць у Еўропе лукашэнкаўскія бізнес-структуры? Гэтыя ды іншыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з сяброўкай міжнароднай камісіі і прадстаўніцай Каардынацыйнай рады па бізнесе і інавацыйнай эканоміцы, заснавальніцай бізнес-прасторы "Імагуру" і групы кампаній "BELBIZ" Таццянай Марыніч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі