Ціманоўская: У нас забралі свабоду, нашы галасы і хочуць забраць грамадзянства

Ціманоўская: У нас забралі свабоду, нашы галасы і хочуць забраць грамадзянства

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская пракаментавала ініцыятыву сілавікоў пазбаўляць грамадзянства беларускіх апазіцыянераў, якія з'ехалі з краіны і "працуюць у інтарэсах заходніх краін". "У нас забралі свабоду, забралі нашы галасы, забралі права гаварыць, піша яна ў Instagram. — У мяне забралі мару і шанец выступіць на Алімпійскіх гульнях. А цяпер яны хочуць забраць у нас грамадзянства".

Ціманоўскую абурае такая ініцыятыва. Яна падкрэслівае, што не здраджвала радзіме і хоча вярнуцца ў Беларусь, "калі там будзе бяспечна".

Крысціна Ціманоўская летам 2021-га апынулася ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ. Пасля таго, як яна публічна выступіла з крытыкай трэнерскага штабу беларускай зборнай, яе вырашылі адхіліць ад Алімпіяды і датэрмінова адправіць у Беларусь. Ціманоўская звярнулася па дапамогу да паліцыі і Міжнароднага алімпійскага камітэта. Пазней спартсменка выехала з Японіі ў Польшчу, дзе цяпер і жыве.

Ціманоўская: У нас забралі свабоду, нашы галасы і хочуць забраць грамадзянства
instagram.com/kristi_timanovskaya/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі