"Цмокі-Мінск" перамаглі "Байзонс" у Адзінай лізе ВТБ
Беларускі клуб атрымаў пятую перамогу ў сезоне.
Баскетбалісты клуба "Цмокі-Мінск" перамаглі ў авертайме фінскі "Байзонс" - 93:82 (16:20, 19:21, 14:11, 27:24, 17: 6) 22 сакавіка ў хатнім матчы. Гэта пятая перамога ў сезоне і другая запар у Адзінай лізе ВТБ.
Ачкі ў "Цмокі-Мінск" набралі: Іван Мараш (25), Бранка Мірковіч (18), Джасцін Грэй (14), Рашон Фрымэн (13), Павел Ульянка (9), Аляксей Лашкевіч (8), Віталь Лютыч (4) , Яўген Белянкоў і Мікіта Мешчаракаў (па 1).
Але ў лізе мінчане займаюць апошняе 16-е месца. Яны згулялі 23 гульні – 5 перамог і 18 паражэнняў. Наступны матч пройдзе 31 сакавіка супраць талінскага "Калева".
Фота: nn.by