Данецкія сепаратысты пагражаюць рэферэндумам аб далучэнні да Расіі

Захопнікі зачыталі рэзалюцыю, у якой патрабуюць неадкладнага склікання пазачарговай сесіі Данецкай абласной рады і прыняцця ёю рашэння аб правядзенні рэферэндуму, на які павінна быць вынесена пытанне аб уваходжанні ў склад Расіі.



Калі да паўночы сесія не збярэцца, то сепаратысты пагражаюць абвясціць у панядзелак апоўдні “народны мандат”, то бок, распусціць абласную раду і ў якасці дэпутатаў “выбраць прадстаўнікоў” ад усіх прадстаўнікоў грамадскасці ў вобласці.



Яны заклікаюць сваіх прыхільнікаў прыйсці да адміністратыўнага будынку і падтрымаць іх. На дадзены момант у будынак АДА заносяць вялікую колькасць прадуктаў харчавання, перадае УНІАН са спасылкай на мясцовыя медыі.



У захопленым будынку знаходзіцца каля 200 чалавек. Многія ўдзельнікі мітынгу не хочуць туды заходзіць.


Live streaming video by Ustream

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі