Fair Play: Домрачава наступіла на палку суперніцы і аддала ёй "серабро"
Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заваявала бронзавы медаль у гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы. Яна стартавала 4-й і была ў лідарах пасля першай стральбы. Промах на другім рубяжы не паўплываў на пазыцыі беларускі. Аднак заняць першае месца Домрачавай перашкодзіў промах на апошняй стральбе — немка Лаура Дальмаер атрымала перавагу і прыйшла на фініш першай. Дамрачава змагалася за серабро з італьянкай Даратэяй Вірэр. На самым фінішы Дар’я наступіла на лыжную палку суперніцы і аддала ёй другое месца, праявіўшы fair play.
Надзея Скардзіна не выйшла на старт праз кепскае самаадчуванне. Надзея Пісарава заняла 49-е месца, Дынара Алімбекава — 50-е.
Дар’я Домрачава ў агульным заліку Кубка свету займае 8-ю пазіцыю. На першым месцы — фінка Кайса Макярайнен.
21 студзеня ў рамках этапа Кубка свету ў Антхольцы адбудзецца жаночая гонка з масавым стартам.