Для міліцыянераў у званні палкоўніка і вышэй пенсійны ўзрост не зменіцца
Павышэнне пенсійнага ўзросту закране не ўсіх. Міліцыянеры і вайскоўцы, якія маюць званне палкоўніка і вышэй будуць сыходзіць на пенсію, як і раней. Гэта прапісана ва ўказе кіраўніка дзяржавы № 137. Гэта пацвярджаюць і ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў: "Для звання палкоўніка і вышэй указ ніякіх зменаў не прадугледжвае".
У дакуменце адзначаецца, што гранічны ўзрост знаходжання на ваеннай службе ваеннаслужачых у званнях да падпалкоўніка ўключна павышаецца штогод з 1 студзеня на 6 месяцаў, але агулам не больш чым на 3 гады.
З тэкстам указу Аляксандра Лукашэнкі можна пазнаёміцца тут.