"Усё добра, але ўсё трэба мяняць": як беларусы ставяцца да рэформаў

Беларусы хочуць рэформаў , а яшчэ вельмі хочуць спакою / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Беларусы хочуць рэформаў , а яшчэ вельмі хочуць спакою / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У беларусаў шмат падстаў, каб быць незадаволенымі жыццём. Аднак часта людзі думаюць, што ў некага становішча горшае, таму хай сабе і так будзе. У адным чалавеку могуць ужывацца дзве супрацьлеглыя думкі: "усё нармальна" і "трэба б усё змяніць".

Чаму так адбываецца і якія праблемы хвалююць беларусаў, даведаўся сацыёлаг Генадзь Коршунаў у выніку серыі глыбінных інтэрв'ю. Гэта якаснае даследаванне, таму рэспандэнтаў няшмат. Серыю склалі 12 кейсаў, якія ахапілі Мінск і рэгіёны. У даследаванні прынялі ўдзел 5 мужчын і 7 жанчын ва ўзросце ад 21 да 69 гадоў з узроўнем адукацыі ад сярэдняга агульнага да вышэйшага.

Калі казаць пра колькасны запыт на рэформы, то 59% гарадскіх беларусаў лічаць, што рэформы павінны быць ва ўсіх сферах, але паступова.
 

“Дзякуй, што не стала горш”

Генадзь Коршунаў адзначае, што пры апытанні былі атрыманыя надзвычай "беларускія" адказы.

Людзі кажуць: "У нас усё нармальна, у прынцыпе". Ну так, у сярэднім.

Аднак калі разбірацца, то гэтае "нармальна" — з агаворкамі.

— Калі мы за гэта сярэдненькае прабіваемся далей, ужо становіцца вельмі цікава. У масавай свядомасці, у галаве асобна ўзятага чалавека, які не надта глыбока разбіраецца, вельмі проста суіснуюць два ўзаемавыключальных тэзісы. У нас усё добра, з аднаго боку. З іншага, вядома, усё трэба мяняць.

Калі мы пераходзім на сітуацыю ў краіне, людзі пачынаюць больш гаварыць. Тут два выразныя тэзісы: "сярэдненька" і "дзякуй, што не стала горш". Гэта тое, на што робіць упор прапаганда: "Вы што, хочаце як ва Украіне? Наогул невядома што было б, калі б некага іншага выбралі".

“Всё хорошо, но всё надо менять”: как белорусы относятся к реформам
Дом урада / Еўрарадыё

Людзям складана ацэньваць дзяржкіраванне, таму шта гэта маштабная сфера. Сацыёлаг заўважыў, што ў дадатак таксама спрацоўвае механізм самацэнзуры.

Складана па цалкам зразумелых прычынах ацэньваць прэзідэнта і гэтак далей. Але выразна вылучаюцца асноўныя праблемы. Напрыклад, празмерная цэнтралізацыя ўлады. Гэта азначае не толькі падаўленне, пра што таксама вельмі часта кажуць, але і тое, што астатнія ўзроўні ўлады фактычна бессэнсоўныя, яны не граюць ніякай ролі. Бюракратычны апарат ацэньваецца як кансерватыўны і безыніцыятыўны. Плюс некампетэнтны, — адзначае Коршунаў.

Пры гэтым далёка не ўсе прытрымліваюцца думкі, што грамадзяне павінны неяк уплываць на ўладу і нават крытыкаваць яе.

Ой, я таго не цямлю. Што я там магу гэткога сказаць па гэтым пытанні? Тонкасцяў я тых не разумею... Ну, вырашаюць і вырашаюць, — кажа жанчына, старэйшая за 50 год з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, на пенсіі.

— ...мне здаецца, большасць людзей, якія знаходзяцца ў такіх структурах, не разумеюць, што яны там робяць, не разумеюць сутнасць сваёй працы, не разумеюць, навошта яны... — кажа малады мужчына з вышэйшай адукацыяй, які працуе ў дзяржаўнай арганізацыі.

Гэта не мне разважаць, як бы я стараюся не... крытыкаваць, не ацэньваць наяўнае кіраўніцтва і ўрад, гэта не зусім правільна, — адказвае на пытанне аб дзяржкіраванні мужчына сярэдняга ўзросту з вышэйшай адукацыяй, які працуе ў прыватнай арганізацыі.

 

“Не вельмі зразумела, як жыць, як працаваць”

“Всё хорошо, но всё надо менять”: как белорусы относятся к реформам
Эканоміка залішне звязаная з палітыкай, лічаць рэспандэнты / Еўрарадыё

У эканоміцы людзей не задавальняе тое, што яна занадта "завязаная" на палітыцы, зарэгуляваная і не вырашае праблемы неэфектыўных прадпрыемстваў.

У людзей дастаткова багаты вопыт кантактаў з прыватным сектарам, прычым вопыту шмат — як свайго, так і вопыту сваякоў, сяброў і знаёмых. І адна з найважнейшых праблем, на думку людзей, — гэта нерацыянальная сістэма падаткаабкладання, якая не дазваляе бізнесу развівацца. Плюс дысбаланс у сістэме аплаты працы. Прыклад з інтэрв'ю: "Чаму медсястра атрымлівае менш, чым жанчына ў дэкрэтным адпачынку? Сэнс ёй працаваць?"

Знешнепалітычная праблематыка — гэта геапалітычная непрадказальнасць, прычым не толькі санкцыі Захаду. Кажуць пра нявызначанасць нашых вектараў. Хто нашы сябры, з кім мы працуем, на каго мы накіраваныя? Не вельмі зразумела, як жыць, як працаваць.

Вечная праблема — гэта неэфектыўныя дзяржпрадпрыемствы.

Пра гэта кажуць не толькі людзі ў прыватным сектары, але і тыя, хто працуе ў дзяржструктурах. Раздзяржаўленне, развіццё прыватнага сектара бачыцца большасці рашэннем.

Некаторыя рэспандэнты хацелі б не рэфармавання дзяржпрадпрыемстваў, а нарошчвання кампетэнцый тых спецыялістаў, якія ужо працуюць там.

У цэлым апытаныя добра ставяцца да прыватнага бізнесу. Галоўнае, каб ён быў сумленны і плаціў падаткі.

 

“32 чалавекі ў класе. Як можа педагог паўнавартасна навучаць?”

Сістэму адукацыі таксама ацэньваюць па-рознаму. Частка людзей упэўненая, што адукацыя добрая — як у "савецкай школе". У іншых ёсць свежы вопыт кантакту з сістэмай адукацыі і спіс прэтэнзій.

“Всё хорошо, но всё надо менять”: как белорусы относятся к реформам
Медработнікі проста выгараюць на працы / TUT.by

Ахова здароўя больш за ўсе іншыя сферы, на думку людзей, церпіць ад недахопу кадраў. Ад гэтага з'яўляюцца іншыя праблемы, якія адзначаюць рэспандэнты. Сярод іх — адсутнасць вузкіх спецыялістаў, вялізныя чэргі ў паліклініках і бальніцах, празмерная нагрузка персаналу, выгаранне работнікаў і праблемы ў зносінах з кліентамі. Трэба "прыбраць хамства, асабліва ў рэгістратуры", адзначае адзін з удзельнікаў апытання.

Ёсць адчуванне, што нездаволенасць, якая ўжо нарастае, у хуткім часе можа зламаць стэрэатып аб тым, што ў нас добрая сістэма аховы здароўя, — кажа Коршунаў.

 

Да пенсіі дажыць не разлічваюць

Пра пенсію людзі думаюць мала, нават улічваючы тое, што летась з'явіліся змены ў пенсійнай сістэме. Цяпер на яе можна накопліваць дадаткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі