Мінадукацыі дало справаздачу, што амаль укамплектавала школы ваенрукамі
У беларускіх школах узяліся за патрыятычнае выхаванне / @MinobrofBelarus
Укамплектаванасць беларускіх школ кіраўнікамі ваенна-патрыятычнага выхавання складае 93%. Пра гэта заявіў прадстаўнік Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар, піша БЕЛТА.
З 1 верасня такія пасады з'явіліся і ў каледжах. Тут укамплектаванасць ваенрукамі пакуль ніжэйшая — 52%. Шукаць спецыялістаў на гэтыя пасады школам дапамагае Міністэрства абароны і ваенкаматы, расказаў Доўнар. Таксама ён казаў пра патрыятычныя мерапрыемствы. Асобна адзначыў новы (хоць, здаецца, забыты з савецкіх часоў) кірунак — конкурсы знаменных груп.
Нагадаем, у Беларусі прынятая Праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022-2025 гады. У школы вярнулі ваенрукоў, якія праводзяць адпаведныя заняткі ў рамках прадмета "Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.