Долар крыху падаражэў на першых вераснёўскіх таргах у Беларусі
Валюта, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 2 верасня курс долара нязначна павысіўся.
Курс еўра знізіўся да мінімальнага паказчыка за 13 дзён. Затое расійскі рубель падняўся да максімуму амаль за 2 тыдні.
Вынікі валютных таргоў 2 верасня:
Долар ЗША: 3,1719 (+0,0014 / +0,04%);
Еўра: 3,5150 (-0,0424 / -1,19%);
Расійскі рубель: 3,5319 (+0,0084 / +0,24%);
Кітайскі юань: 4,5084 (-0,0107 / -0,24%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.