Домрачава распавяла, дзе збіраецца жыць яе сям'я

Домрачава распавяла, дзе збіраецца жыць яе сям'я

Знакамітая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава ў інтэрв'ю championat.com распавяла, дзе збіраецца жыць яе сям'я. Летась яна скончыла сваю прафесійную спартыўную кар'еру, зрабіла выбар на карысць сям'і. Муж Домрачавай — знакаміты нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален. Яны гадуюць дачку Ксенію, якой восенню споўніцца тры гады.

"Мы шмат часу праводзім у Мінску, бываем і ў Нарвегіі, — расказвае Дар'я Домрачава. — Вы, напэўна, чыталі, што Уле разважае пра жыццё ў Манака. Ён прыняў такое рашэнне, і натуральна, як сям'я, мы будзем прытрымлівацца яго".

Па словах Дар'і, выбар на карысць Манака не перашкодзіць яе сям'і "атрымліваць асалоду ад Мінска і Беларусі, будаваць свае планы і тут". Яна прызнае, што шмат часу праходзіць у раз'ездах паміж гарадамі і краінамі — і па справах, і падчас падарожжаў.

"Дома заўсёды лепш, чым дзе-небудзь яшчэ, — прызнаецца Домрачава. — Радзіма наогул падсілкоўвае асаблівым чынам".

Дар'я Домрачава кажа, што яшчэ не выбрала асноўны накірунак дзейнасці "пасля спорту". Пакуль у яе іх некалькі. "Атрымліваю асалоду ад жыцця і раблю свае крокі ў цікавых мне напрамках", — кажа Дар'я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі